Перамовы Кім Чэн Ына і Дональда Трампа завяршыліся датэрмінова. Лідары не дасягнулі ніякіх пагадненняў

28.02.2019 / 10:18

vnexpress.net

Саміт лідараў ЗША і КНДР, які праходзіць у В'етнаме, завяршыўся раней, чым чакалася, паведамляе Associated Press. Картэжы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына пакінулі гатэль, дзе праходзілі перамовы.

У Белым доме заявілі, што на сустрэчы лідараў дзвюх краін не дасягнута ніякага пагаднення. Чакалася, што Трамп і Кім Чэн Ын падпішуць пагадненне па выніках саміту.

Прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс раней паведаміла, што прэс-канферэнцыя Трампа па выніках перамоў пройдзе на дзве гадзіны раней за намечанае.

Kim and Trump both left the Metropole around 1:25pm Hanoi time. They were previously scheduled to have a Joint Agreement Signing Ceremony at 2:05pm but Kim returned to Melia hotel around 1:29pm while Trump headed for Marriott for his press conference #TrumpKimSummit #HanoiSummit pic.twitter.com/Qxhz1j9shS

— Mai Nguyen (@mai10pm) 28 февраля 2019 г.

Дональд Трамп і Кім Чэн Ын у другі дзень перамоваў збіраліся разам паабедаць, але яны не з'явіліся ў абедзеннай зале.

Перад тым, як працягнуць перамовы ў другі дзень саміта, Кім Чэн Ын паведаміў журналістам, што ўлады КНДР гатовыя адмовіцца ад ядзернай зброі.