Форвард «Ліверпуля» забіў пяткай з 11 метраў ВІДЭА
28.02.2019 / 10:38
Форвард «Ліверпуля» Садыё Манэ забіў пяткай у матчы англійскай прэм'ер-лігі супраць «Уотфарда».
На 20-й хвіліне сустрэчы Манэ няўдала прыняў мяч у штрафной плошчы суперніка. Снарад адскочыў ад яго нагі і апынуўся ў раёне 11-метровай адзнакі. Але форвард здолеў першым дабрацца да мяча і, павярнуўшыся спінай да варотаў, адправіў яго ў сетку ударам пяткай.
«Ліверпуль» перамог з лікам 5:0, а Манэ аформіў дубль.
«Ліверпуль» лідзіруе ў чэмпіянаце, пасля 28 тураў у клуба 69 балаў. У «Мансіці» — 68, «Тотэнхем» ідзе трэцім з 60 баламі.