«Падчас шпацыру з сям'ёй уздоўж Нёмана ў Гродне заўважылі незвычайны валун»
Пра знаходку Рэдакцыі «Нашай Нівы» паведаміў гарадзенец Юрась Пінюта.
28.02.2019 / 11:31
«Падчас шпацыру з сям'ёй уздоўж Нёмана ў Гродне заўважылі незвычайны валун, якога раней не было. Па-мойму, ён ляжаў на магіле нямецкага афіцэра часоў Першай сусветнай вайны. Зараз на месцы рэштак абарончых збудаванняў вядзецца будаўніцтва каналізацыі».