У Мінску ратавальнікі вызвалілі шчанюка з металічнай вешалкі ФОТЫ
28.02.2019 / 10:48
Выратавальнікі ў Мінску дапамаглі шчанюку, што захрас у металічнай вешалцы, паведамляе 112.by.
Здарэнне адбылося па адрасе Семяняка, 30 вечарам 27 лютага. Двухмесячны шчанюк джэк-расэл-тэр'ера гуляўся і захрас у прутах вешалкі, а самастойна выбрацца не мог.
Ратавальнікі адрэзалі фрагменты вешалкі, зафіксавалі іх. Пасля акуратна дасталі металічныя пруты з цела шчанюка. Сабака быў дастаўлены ў ветлячэбніцу. Цяпер з ім усё ў парадку.