Супрацоўніца страхавой кампаніі прысвойвала ўнёскі

28.02.2019 / 11:05

28-гадовая супрацоўніца адной з сталічных страхавых кампаній у з мая па верасень 2018 года завалодала страхавымі ўнёскамі грамадзян на агульную суму больш за 2000 рублёў, паведамляе СК.

Падазраваная заключала з кліентамі дамовы і прымала страхавыя ўзносы, але грашовыя сродкі ў бухгалтэрыю не здавала. Ужо заключаныя дагаворы яна адзначала як сапсаваныя бланкi, а ўнёскі прысвойвала. Атрыманыя грошы траціла на сябе.

Заведзена крымінальная справа. Да падазраванай прыменена мера працэсуальнага прымусу — абавязацельства аб яўцы.