Дзе пройдуць літургіі на беларускай мове ў праваслаўных храмах Беларусі ў сакавіку
Сачыць за зменамі ў бягучым раскладзе можна на старонцы або ў сацыяльных сетках: Fb, Vk.
28.02.2019 / 12:22
МІНСК
Царква святой пакутніцы Таццяны
вуліца Русіянава, 50; мікрараён Уручча
01.03 пятніца 9:00
15.03 пятніца 9:00
22.03 пятніца 9:00. Успамін 40 мучанікаў Севасційскіх
30.03 пятніца 9:00
(Літургія на беларускай мове — штопятніцу, акрамя 08.03)
Сабор святых апосталаў Пятра і Паўла
вуліца Ракаўская, 4; станцыя метро «Няміга»
02.03 субота 7:00. Усяленская памінальная (мясапусная) субота
09.03 субота 8:00. Успамін усіх прападобных айцоў, у подзвігу праслаўленых
16.03 субота 8:00
23.03 субота 7:00. Памінанне спачылых
30.03 субота 7:00. Памінанне спачылых
(Літургія на беларускай мове — штосуботу)
Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай
вуліца Янкоўскага, 2; мікрараён Сухарава
10.03 нядзеля 9:00. Успамін пра Адамава выгнанне. Даравальная нядзеля.
(Нядзеля сырапусная — загавіны на Вялікі Пост)
Царква свяціцеля Кірылы Тураўскага
вуліца Кірыла і Мяфодзія 7/1; станцыя метро «Няміга»
31.03 нядзеля 10:45
Нядзеля 3-я Вялікага посту, Крыжапаклонная
МІНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ
Царква Сабору беларускіх святых
в. Любань Вілейскага р-на
03.03 нядзеля 9:00. Нядзеля аб Страшным Судзе
(Нядзеля мясапусная — загавіны на мяса)
Царква у гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай
г.п. Івянец Валожынскага раёна, пл. Свабоды, 3
10.03 нядзеля 9:00
Успамін пра Адамава выгнанне. Даравальная нядзеля.(Нядзеля сырапусная — загавіны на Вялікі Пост)
24.03 нядзеля 9:00
Нядзеля 2-ая Вялікага посту.
Успамін свяціцеля Грыгорыя Паламы, архіеп. Фесаланіцкага
(таксама: штопятніцу а 17-й — Акафіст прап. Еўфрасінні)
Спаса-Пераяўленскі кафедральны сабор
г. Заслаўе Мінскага р-на
10.03 нядзеля 7:00. Успамін пра Адамава выгнанне. Даравальная нядзеля.
(Нядзеля сырапусная — загавіны на Вялікі Пост)
ГРОДНА
Царква святых Барыса і Глеба
вуліца Каложа, 6
Дамавая царква ў гонар іконы Божай Маці «Каложскай»*
вуліца Каложа, 10
02.03 субота 9:00*
Усяленская памінальная (мясапусная) субота
03.03 нядзеля 8:20*
Нядзеля аб Страшным Судзе
(Нядзеля мясапусная — загавіны на мяса)
09.03 субота 9:00
Успамін усіх прападобных айцоў, у подзвігу праслаўленых
16.03 субота 9:00
Памінанне спачылых
23.02 субота 9:00
Памінанне спачылых
(Літургія на беларускай мове — штосуботу і кожную першую нядзелю месяца)
Царква Сабору беларускіх святых (верхні храм)
праспект Янкі Купалы, 90
17.03 нядзеля 9:00
Нядзеля 1-ая Вялікага посту. Свята Перамогі Праваслаўя.
(Літургія на беларускай мове — кожную 3-ю нядзелю месяца)
Царква блажэннай Ксеніі Пецярбургскай
(прыход прападобнамучаніка Серафіма Жыровіцкага)
вуліца Дамейкі, 7
24.02 нядзеля 9:00
Нядзеля 2-ая Вялікага посту. Успамін свяціцеля Грыгорыя Паламы, архіеп. Салунскага
(Літургія на беларускай мове — кожную 4-ю нядзелю месяца)
Царква Кірылы Тураўскага
(пры Свята-Уладзімірскім прыходзе)
вуліца Перамогі, 5
31.03 нядзеля 10:00
Нядзеля 3-я Вялікага посту, Крыжапаклонная.
(Літургія на беларускай мове — па апошніх нядзелях месяца)
________
FAQ: Ці служаць у праваслаўных храмах іншыя службы, акрамя Літургіі, на беларускай мове?
А: Упэўнена можна сказаць, што ўва ўсіх абазначаных храмах звычайна не адмовяць у беларускамоўных заручынах, вянчанні, хрышчэнні, паніхідзе або адпяванні і іншых трэбных службах.
Калі ёсць жаданне ці неабходнасць у правядзенні трэбы на беларускай мове ў вашым храме — спрабуйце, пытайцеся ў святароў. Кожны праваслаўны вернік можа паўплываць на колькасць беларускамоўных службаў у сваёй царкве.
Таксама ў Царкве ў гонар прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай (г.п. Івянец Валожынскага раёна) штопятніцу а 17-й гадзіне чытаецца Акафіст прападобнай Еўфрасінні на беларускай мове.
У Свята-Петра-Паўлаўскім саборы Мінску штосераду з 17.00 да 18.00 на беларускай мове чытаецца Акафіст Віленскім мучанікам Антонію, Іаану і Яўстафію, акрамя таго, штогадова малітоўна памінаюцца вядомыя дзеячы беларускай культуры ў дні іх памяці:
- Дабравернага князя Канстанціна Васіля Астрожскага (26 лютага)
- Протапрасвітара Віталя Баравога (7 красавіка)
- Ларысы Геніюш (7 красавіка)
- Максіма Багдановіча (25 мая)
Падрабязней — на сайце сабора.