Насця Рыбка абурылася пасля пытання пра яе дзіця: Мае дзеці нікога не павінны ***** ВІДЭА
28.02.2019 / 20:04
Сыну Настассі Вашукевіч ужо 12 гадоў. Ён жыве ў Магілёве разам з бацькам і яго новай сям'ёй.
Журналісты задалі ёй пытанне пра сына, 12-гадовага Юру, якога яна кінула ў Беларусі, а сама адправілася выкладаць на сэкс-трэнінгах у Тайландзе.
— Мае дзеці, прабачце, нікога не павінны ***. Яны ніякага дачынення да маёй асобы, да майго вобразу не маюць. Давайце сюды прыцягнем дзяцей, давайце зробім ім добрае жыццё, хочаце? — абурылася Вашукевіч.
Рыбка адказала на пытанне ў множным ліку: «мае дзеці». У адным са сваіх інтэрв'ю яна прызнавалася, што ў яе трое дзяцей — сын і дзве дачкі — і ўсе нібыта ад розных бацькоў. Вашукевіч сцвярджала, што сама гатова заняцца выхаваннем нашчадкаў толькі пасля таго, як ім будзе 14, а да таго часу ў яе ёсць «больш важная місія». Аднак пазней у СМІ прайшла інфармацыя, што насамрэч сын у яе адзін, ад першага шлюбу. А дзвюх іншых дачок яна нібыта выдумала.