У Гродне знайшлі задушанага сабаку

03.03.2019 / 10:26

2 сакавіка ў Гродне ў лесе па вуліцы Кабяка мужчына выгульваў свайго хатняга гадаванца і выявіў сабаку з прыкметамі задушэння ашыйнікам.

Аб сваёй знаходцы чалавек паведаміў у міліцыю. Кастрычніцкі РАУС Гродна па гэтым факце правядзе праверку, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Міліцыя просіць людзей паведаміць, хто што ведае пра гэтага сабаку і выпадак. Сабака невялікі, рудзенькі, ашыйнік — металічны ланцуг.

nn.by