Пры якіх тэмпературах варта мяняць шыны на летнія

03.03.2019 / 19:03

Згодна з заканадаўствам, ад 1 сакавіка аўтамабілям у Беларусі дазваляецца ездзіць на летніх шынах. Аднак спяшацца не варта: на летнюю гуму лепш перайсці пасля таго, як дарогі гарантавана не будуць слізкімі. Калі гэта здарыцца, вам трэба спраўдзіць па прагнозе.

На поўдні Беларусі марозных і снежных дзён больш не чакаецца.

У цэнтры асобныя ночы яшчэ могуць быць марозныя, і пасля дажджу і снегу на дарогах можа ўтварыцца галалёдзіца.

А на поўначы Беларусі маразы могуць вяртацца яшчэ некалькі тыдняў.

На летніх шынах на лёдзе машыну носіць мацней. 

Будзьце пільныя на дарогах!

nn.by; фота Pixabay