У 2019 годзе ўручаць дзве нобелеўскія прэміі па літаратуры

05.03.2019 / 15:55

Шведскай акадэміі у 2019 годзе будзе дазволена прысудзіць Нобелеўскую прэмію па літаратуры за два гады, паведамляе Reuters. Пра гэта заявіў Нобелеўскі фонд.

«Зноў можна будзе прысудзіць Нобелеўскую прэмію па літаратуры, і гэтай восенню будуць абраныя лаўрэаты за 2018 і 2019 гады», - гаворыцца ў заяве фонду.

Адзначаецца, што Нобелеўскі фонд не дазволіў Акадэміі прысудзіць прэмію па літаратуры у 2018 годзе пасля таго, як у дачыненні да аднаго «чалавека, блізкага да Нобелеўскай прэміі» былі выстаўленыя абвінавачванні ў сэксуальных дамаганнях і гвалце, што фактычна паралізавала працу літаратурнага корпусу.

Нобелеўскі камітэт адмовіўся ад уручэння прэміі па літаратуры 2018 года з-за сэкс-скандалу