Інфармацыя пра чэргі на межах

08.03.2019 / 17:57

Праз адносна вялікія выходныя (тры дні) на выезд з Беларусі ў пунктах пропуску ўтварыліся чэргі.

Як паведамляе Памежны камітэт, у Катлоўцы (мяжа з Літвой) на выезд знаходзіцца 100 легкавых аўтамабіляў, у Каменным Логу — 80, Лошы — 60, у Прывалцы — 73, у Беняконях чэргаў няма.

Што да мяжы з Польшчай: Брузгі — 71 легкавік, Бераставіца — чэргаў няма, у Брэсце — 60, у Дамачава — чэргаў няма.