Азаранка прайграла Серэне Уільямс у Індыян-Уэлсе. Яны сустрэліся першы раз за тры гады

09.03.2019 / 08:59

У Індыян-Уэлсе, што ў Каліфорніі, праходзіць прэстыжны тэнісны турнір. У другім раўндзе сустракаліся былыя першыя ракеткі свету Вікторыя Азаранка і Серэна Уільямс. Яны не гулялі паміж сабой з 2016 года.

На жаль, сёння Вікторыя прайграла 5:7, 3:6.

Аляксандра Сасновіч прайграла ўкраінцы Кацярыне Казловай 4:6 6:2, 0:6 і таксама пакідае турнір.

Увечарам па беларускім часе Арына Сабаленка згуляе з аўстралійкай Айлай Тамлянавіч.