ЗША ўвялі санкцыі супраць расійскага банка праз здзелкі з Венесуэлай

11.03.2019 / 18:38

Міністэрства фінансаў ЗША ўнесла ў санкцыйных спіс расійска-венесуэльскі банк Еўрафінанс Маснарбанк з-за парушэння санкцый супраць Венесуэлы.

Паводле Мінфіна, банк, заснаваны расійскім і венесуэльскім урадамі, заўважаны ў спробах абысці санкцыі ЗША ў дачыненні да венесуэльскай дзяржаўнай кампаніі PdVSA.

«Злучаныя Штаты будуць працягваць прымаць захады супраць замежных фінансавых інстытутаў, якія падтрымліваюць незаконны рэжым Мадуры і спрыяюць эканамічнаму краху і гуманітарнаму крызісу, ад якога пакутуе народ Венесуэлы», — сказаў міністр фінансаў Стывен Мнучын.