Apple на Дзень Волі плануе прадставіць новы відэасэрвіс
Кампанія Apple абвясціла пра традыцыйную вясновую прэзентацыю, якая адбудзецца ў 10:00 па мясцовым часе (20.00 мінск) 25 сакавіка ў Тэатры Стыва Джобса ў Куперціна (Каліфорнія). Слоган мерапрыемства — It's show time («Прыйшоў час шоу»).
12.03.2019 / 09:54
У запрашэнні кампанія не раскрыла асноўную сутнасць мерапрыемства, аднак, па дадзеных крыніц Reuters, на прэзентацыі чакаецца паказ новага тэле- і відэасэрвісу. Крыніцы ўдакладнілі, што Apple мае намер у красавіку гэтага года запусціць фірмовы відэасэрвіс, які, верагодна, будзе ўключаць ТБ-падпіску.
Як паведаміла агенцтва, кампанія ўжо даўно намякае на новы сэрвіс, трацячы $ 2 млрд у Галівудзе на вытворчасць уласнага кантэнту і на кантракты з сусветнымі зоркамі. Крыніцы Reuters заявілі, што з дапамогай відэасэрвісу Apple таксама зможа перапрадаваць падпіскі на кантэнт тэлерадыёсеткі CBS, медыякангламерата Viacom і канала Starz, які ўваходзіць у медыякампанію Lions Gate Entertainment Corp.
Чакаецца, што новы ТБ - і відэасэрвіс будзе запушчаны ва ўсім свеце і створыць канкурэнцыю Netflix і Amazon.