Конара Макгрэгара затрымалі ў ЗША па падазрэнні ў рабаванні

12.03.2019 / 09:52

Паліцыя Маямі-Біч затрымала ірландскага байца змешанага стылю Конара Макгрэгара па абвінавачванні ў рабаванні і пашкоджанні чужой маёмасці.

WATCH: Footage from moments ago as MMA star #ConorMcGregor leaves jail in Miami-Dade County. He was arrested earlier today after allegedly smashing a man's phone and taking it. Read the latest here: https://t.co/EdMPjTYBMp pic.twitter.com/hDASDqwV3C

— CBS4 Miami (@CBSMiami) 12 марта 2019 г.

Як паведамляе газета Miami Herald, раніцай 11 сакавіка 30-гадовы МакГрэгар паспрачаўся з фанатам, які спрабаваў сфатаграфаваць яго на камеру свайго тэлефона. Спартсмен выхапіў з рук прыхільніка тэлефон коштам у тысячу даляраў, разбіў яго і забраў прыладу з сабой.

Макгрэгара затрымалі і змясцілі ў акруговую турму Маямі-Дэйд. Ён выйшаў на волю ўвечары таго ж дня. Адвакат байца паведаміў, што паміж МакГрэгарам і фанатам адбыўся «нязначны канфлікт».