Маладзечанец вырашыў выпіць з суседзямі, але атрымаў дзвюма пляшкамі па галаве

12.03.2019 / 10:09

Здарэнне адбылося 24 лютага ў Маладзечне, піша kraj.by

Мужчына выпіваў у кампаніі суседзяў. У застолле далучыліся трое незнаёмцаў, адзін з якіх, са слоў пацярпелага, разбіў аб яго галаву дзве пляшкі з-пад гарэлкі. А затым нанёс удары крэслам.

Хутка ўдзельнікаў бойкі знайшлі. Усе яны - жыхары Маладзечна: 30-гадовы і два 34-гадовыя.

Вядома, што раней былі судзімыя за маёмасныя злачынствы і парушэнне грамадскага парадку.