Міністр здароўя паабяцаў, што медыкі ў заробку не страцяць
12.03.2019 / 13:34
Фота Волі Афіцэравай
Пра гэта паведаміў журналістам сёння міністр аховы здароўя Валерый Малашка, піша БелТА.
«У краіне стартавала сістэма, якую павінны адпрацаваць у гэтым годзе, па змене фармату налічэння заробку. У сістэме аховы здароўя больш за 30 рознага ўзроўню надбавак, даплат, што робіць фарміраванне самой зарплаты досыць складаным. Прапанаваная Мінпрацы і сацыяльнай абароны методыка ў цэлым нас задавальняе», — сказаў Валерый Малашка.
Ён падкрэсліў, што прымяненне гэтай методыкі ў ахове здароўя не прывядзе да памяншэння ўзроўню заробку канкрэтнага работніка. «Будзе распрацавана новая шкала, якая ўлічыць пытанні спецыфікі працы, пытанні напружанасці, - сказаў міністр. - Мы павінны сфармаваць гэтую шкалу справядліва».