Тысячы курэй задзяўблі лісу ў куратніку

13.03.2019 / 17:43

У Францыі куры забілі лісу, якая забралася ў куратнік, паведамляе Ouest France.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на 7 сакавіка ў правінцыі Брэтань на ферме, якая належыць сельскагаспадарчаму каледжу. Ліса забралася ў куратнік, дзе знаходзіліся тры тысячы курэй, за ёй зачыніліся аўтаматычная дзверы. Куры гуртам напалі на драпежніка, загналі яго ў кут і задзяўблі да смерці.

Загінулай лісе было каля шасці месяцаў. У жывёлы было мала вопыту, таму птушкі яе і адолелі.