46-гадовы жыхар Іванаўскага раёна патануў у меліярацыйным канале

15.03.2019 / 11:18

У Іванаўскім раёне вясковец патануў у меліярацыйным канале, паведамляе БЕЛТА.

46-гадовы жыхар вёскі Лядавічы пайшоў з дому 12 сакавіка. Аб яго месцазнаходжанні сваякам нічога вядома не было. Праз два дні пасля знікнення яго цела знайшла сястра ў меліярацыйным канале. Вадаём знаходзіцца за 100 м ад хаты загінулага.