Зборная Бангладэш па крыкеце была на шляху да мячэці ў Новай Зеландыі, калі там адбыўся тэракт
15.03.2019 / 14:39
Зборная Бангладэш сёння павінна была гуляць з камандай Новай Зеландыі ў рамках тэставага матчу. Гульцы і трэнеры зборнай накіроўваліся да мячэці ў Крайстчэрчы для малітвы якраз у той момант, калі там пачалася страляніна.
Спартсмены паспелі забрацца назад у свой аўтобус і шчасліва дабраліся да свайго гатэля. Матч з Новай Зеландыяй быў адменены.
«Уся каманда сёння ўратавалася ад стралкоў. Жудасны вопыт, маліцеся за нас», - напісаў гулец каманды Таміма Ікбал.
«Алах выратаваў нас сёння ад страляніны ў мячэці. Нам вельмі пашанцавала. Ніколі не хачу больш такога бачыць … Маліцеся за нас», — адзначыў гулец Мушфікур Рахім.