У Брэсце адбылася аварыя з удзелам двух таксі і аўтамабіля ДАІ ВІДЭА

16.03.2019 / 18:39

16 сакавіка ў 14:30 у Брэсце на праспекце Рэспублікі машына ДАІ сутыкнулася з двума таксі, паведамляе Онлайн Брэст.

— Таксі ехалі на зялёны, а ДАІ перад «чырвоным» раптоўна ўключае маякі і пайшоў не гледзячы. Ну і вось не атрымалася, — пракаментаваў адзін з відавочцаў.

Сур'ёзных траўмаў у кіроўцаў няма.