64-гадовая жанчына прайшла кантроль у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» — і знікла

18.03.2019 / 15:43

У Мінску вядзецца пошук 64-гадовай Таццяны Вараб'ёвай, якая прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і прапала.

Жанчына, якая жыве ў сталіцы на вуліцы Чарвякова, 2/5, у мінулы чацвер прайшла пашпартны кантроль і знікла.

Да цяперашняга часу пра яе месцазнаходжанне нічога не вядома.