Пенсіянерку, якая знікла ў аэрапорце, знайшлі

18.03.2019 / 21:35

Пенсіянерка Таццяна Вараб'ёва, якую шукалі як зніклую без вестак, знойдзена, паведамляе БелТА.

Жанчына знаходзілася ў знаёмых, яе здароўю нічога не пагражае.

Таццяна Вараб'ёва 14 сакавіка прыляцела ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з Ізраіля, куды яна адпраўлялася для паломніцтва. У 23.33 прайшла мытны кантроль. Да 17 сакавіка яна знаходзілася ў аэрапорце, а затым пра яе месцазнаходжанне нічога не было вядома.