Дэталь вагой у адну тону ўпала на нагу рабочаму ў Слуцку

19.03.2019 / 15:47

Няшчасны выпадак адбыўся ў цэху «Сельскага будаўнічага камбіната» днём 18 сакавіка.

На вытворчасці рамантавалася няспраўнае абсталяванне. Вечка прэса фармоўкі блокаў полістыролу вагой каля тоны ўпала і прыціснула нагу слесара.

З траўмамі 59-гадовы мужчына быў дастаўлены ў бальніцу.

«Следчым з удзелам эксперта агледжана месца здарэння. Апытаныя работнікі і службовыя асобы», - распавяла БелТА афіцыйны прадстаўнік СК Таццяна Беланог.