Аб'яднаная каманда «Праменя» і «Дняпра» будзе называцца «Дняпро»

20.03.2019 / 11:53

З сезона-2019 аб'яднаная каманда мінскага «Праменя» і магілёўскага «Дняпра» будзе выступаць у чэмпіянаце краіны па футболе пад назвай «Дняпро». Пра гэта інфармуе афіцыйная група клуба «Укантакце».

Хатнія матчы каманда будзе праводзіць на магілёўскім стадыёне «Спартак», а трэніравацца на базе спартыўнага комплексу «Тарпеда».

Трэнерскі штаб будзе складацца з Людаса Румбуціса, Івана Біёнчыка і іх памочнікаў.

«Дняпро» па выніках мінулага года пакінуў вышэйшую лігу, «Прамень» захаваў месца. Вырашылі каманды аб'яднаць. Раней паведамлялася, што каманда будзе называцца «Дняпро-МГЗ» (Мінскі гадзіннікавы завод)