Дзік справакаваў ДТЗ у Пінскім раёне

20.03.2019 / 21:10

ДТЗ з удзелам дзіка здарылася на аўтадарозе Івацэвічы — Пінск — Столін 19 сакавіка, паведамляе брэсцкае абласное ДАІ.

Жывёла нечакана выбегла на дарогу, калі там праязджалі некалькі машын. Кіроўца першай спыніўся, каб прапусціць дзіка. Кіроўца на Volkswagen Sharan паспеў экстрана затармазіць, а вось кіроўца Audi, які рухаўся за ім, не абраў бяспечнай дыстанцыі і заехаў у Volkswagen. Пацярпеў непрышпілены пасажыр. Мужчыну з траўмамі адвезлі ў бальніцу.

Па факце аварыі праводзіцца праверка.