Пад Мінскам выкінулі ў прыбіральню шасцярых нованароджаных шчанюкоў ФОТАФАКТ
22.03.2019 / 09:59
Учора ў Негарэлым, што пад Мінскам, выкінулі ў прыбіральню шасцярых шчанюкоў. Людзі, што выратавалі няшчасных жывёлінак, шукаюць гаспадароў.
Жанчына, што ўзяла сабе часова сабак, звяртае ўвагу, што хатніх жывёл трэба абавязкова стэрылізаваць, каб не ствараць потым сабе і ім праблем.