Лукашэнка абвясціў вымову Навумаву

06.01.2009 / 16:50

Міністру ўнутраных спраў Уладзіміру Навумаву і старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Георгію Кузняцову

за непрыняцце захадаў па забеспячэнні кантролю за захаваннем заканадаўства пры прадастаўленні супрацоўнікам МУС зямельных надзелаў у раёне дачнага пасёлка «Крынічны» абвешчана вымова.

Адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 студзеня.

БЕЛТА