Што будзе на Дзень Волі ў Магілёве

23.03.2019 / 09:11

24 сакавіка ў Магілёве адбудзецца святочнае паседжанне з нагоды нацыянальнага свята — Дня Волі. Мерапрыемства пройдзе ў канферэнц-зале гатэля «Губернская», а 18-й гадзіне.

Пра гэта паведаміў Магілёўскі абласны каардынатар БХД Алег Аксёнаў.

А 25 сакавіка ў Магілёве пройдзе дабрачынная тэматычная экскурсія, прысвечаная 101-й гадавіне БНР. Пачатак а 16:30, ад Замкавай гары.