ЗША адменяць візавы рэжым для палякаў
23.03.2019 / 09:19
Пасол ЗША ў Польшчы Джарджэт Масбахер заявіла, што плануецца адмяніць візы для палякаў, якія жадаюць наведаць ЗША, паведамляе Polsat.
«Я спадзяюся, што ўжо сёлета будзе адменены візавы рэжым паміж Польшчай і ЗША. Аднак дакладна ў 2020 годзе», — заявіла Масбахер.
Яна нагадала, што для адмены візавага рэжыму паміж дзвюма краінамі неабходна, каб працэнт адмовы ў атрыманні візы быў меншы за 3%.