Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікета да «Дня яднання Беларусі і Расіі»

23.03.2019 / 15:25

Мінгарвыканкам адмовіў у правядзенні пікета да «Дня яднання Беларусі і Расіі». Арганізатары хацелі правесці пікет каля стэлы горада-героя Мінска.

Пікет мела арганізаваць Каардынацыйная рада левапатрыятычных сілаў Беларусі «Адзінства», у якую ўваходзяць у тым ліку нацыянал-бальшавікі, паведамляецца ў прэс-рэлізе, які атрымала «Наша Ніва».

nn.by