Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі ў Мінску, які прайшоў у атмасферы пікніку

абнаўлялася анлайн

24.03.2019 / 10:08

На 24 сакавіка ў Мінску прайшоў канцэрт-мітынг да Дня Волі, арганізаванымі апазіцыйнымі палітычнымі партыямі. Ён пачаўся ў 13:00 у Кіеўскім скверы.

Карэспандэнты «Нашай Нівы» вялі анлайн з мерапрыемства.

Чытайце таксама: «Гродна — гэта годна». Тысячы людзей пабывалі на Дні Волі каля Каложы ВІДЭА, ФОТЫ

Што ў праграме свята ў Мінску?

У музычнай частцы заяўлена 6 гуртоў: Няхай, KaS, Водар, Дай дарогу!, Разбірае сэрца пацана, N.R.M.

Апроч таго, з віншавальнымі зваротамі выступяць палітыкі, грамадскія дзеячы, публічныя асобы (Павел Севярынец, Алег Трусаў, Алена Анісім, Ганна Канапацкая, Зміцер Дашкевіч, Алесь Пушкін, Алесь Марачкін, Андрэй Бастунец і іншыя).

На пляцоўцы абяцаюць арганізаваць фудкорт, продаж кніжак, прадукцыі рамеснікаў, дзіцячую пляцоўку.