На выставе ў расійскім музеі невядомыя павесілі сваю карціну. Яна правісела двое сутак, а ніхто не заўважыў

24.03.2019 / 20:27

mk.ru

На выставе «Мікалай II. Сям'я і трон» у Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве невядомыя павесілі побач з экспазіцыяй, прысвечанай царскай сям'і, фатаграфію імператрыцы Аляксандры Фёдараўны. Пра гэта распавяла начальнік упраўлення грамадскіх сувязяў музея Марыя Лемігава, піша РБК

«Ролі былі дакладна размеркаваны: хтосьці адцягваў увагу работнікаў музея, нехта ў гэты час вешаў карціну», - паведаміла яна. Лемігава дадала, што карціну выявілі пры планавым аглядзе экспазіцыі і знялі.

Як паведамляе «Маскоўскі камсамолец» са спасылкай на відавочцаў, невядомыя павесілі карціну 22 сакавіка, а супрацоўнікі музея знялі яе днём 24 сакавіка. Фота правісела ў зале больш за суткі.