Да кватэры на плошчы Перамогі ў Мінску падганялі аўтамабіль з пад’ёмнікам, каб спілаваць бел-чырвона-белы сцяг ВІДЭА

25.03.2019 / 16:10

Жыхар Мінска Вітаўт Сіўчык на Дзень Волі вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на балконе кватэры па адрасе праспект Незалежнасці, 33. Праз нейкі час да дома падагналі машыну з пад’ёмнікам, каб спілаваць гэты сцяг.

Вітаўт кажа, што сам зняў сцяг, калі рабочыя з пілой сталі падымацца да вокнаў кватэры. «Не мог дапусціць, каб нейкі дзядзька спілаваў мой сцяг. Калі ад’едуць, то павешу назад», — сказаў спадар Сіўчык.

ЗП