У Пінску на час рэканструкцыі моста ўсталююць наплаўны мост. Як ён выглядае? ФОТЫ

25.03.2019 / 22:44

У Пінск даставілі наплаўны мост, які будзе дзейнічаць падчас рэканструкцыі моста праз раку Піна аўтамабільнай дарогі Р6 Івацэвічы-Пінск-Столін.

Пакуль робяць пад'езды да часовай наплаўной канструкцыі, сам мост не закрываецца.

На мінулым тыдні наплаўны мост ужо прыбыў у Пінск. Даўжыня пантоннага збудавання, якое на час рэканструкцыі асноўнага будынка злучыць берагі Піны, складае больш за 50 метраў.

Па «праезнай частцы» моста будзе арганізаваны двухбаковы рух аўтатранспарту.

Для пешаходаў і веласіпедыстаў прадугледжана спецыяльная дарожка. Таксама ўстаноўлена сістэма асвятлення наплаўнога моста.