Базанаў стаў новым старшынёй Федэрацыі футбола

27.03.2019 / 13:30

Практычна аднагалосна дэлегаты справаздачна-выбарчай канферэнцыі Беларускай федэрацыі футбола аддалі галасы Уладзіміру Базанаву.

Адзін прагаласаваў супраць, двое ўстрымаліся. Супраць галасаваў Белямук — ён працаваў прэс-сакратаром брэсцкага «Дынама» падчас працы там Базанава.

Новы старшыня з'яўляўся адзіным кандыдатам на гэтую пасаду. Базанаў зменіць ля руля кіраўніка федэрацыі Сяргея Румаса, які ўзначальваў АБФФ з 2011 года.

Хто такі Уладзімір Базанаў, які заменіць Румаса ў Федэрацыі футбола?