Расійскі хакеіст Панарын распавёў пра розніцу паміж рускімі і амерыканцамі

Расейскі форвард «Каламбус Блю Джэкетс» Арцемій Панарын распавёў пра розніцу менталітэту жыхароў ЗША і Расіі. Словы спартсмена прыводзіць Sports.ru.

27.03.2019 / 13:48

«У ЗША людзі вальнейшыя. Не баяцца, што ім нешта будзе за меркаванне», — адзначыў 27-гадовы Панарын. Ён таксама падкрэсліў, што стаў больш талерантным у адносінах да прадстаўнікоў нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі.

«Калі жыў у Расіі, наогул іншага меркавання прытрымліваўся — цвёрдага. Зараз адносіны значна лепшыя. У гэтым грамадстве жывеш і лепш ставішся. Ну, жывуць людзі сваім жыццём — няхай жывуць», — заявіў ён.

11 сакавіка Панарын падтрымаў мітынг за свабодны iнтэрнэт у Маскве. «Як можна настолькі баяцца ўласных грамадзян? Хто што думае? Куды коцімся?» — напісаў ён у сваім Instagram пад фатаграфіяй з мерапрыемства.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Как можно на столько бояться собственных граждан кто что думает? Куда катимся?

Публикация от Артемий Панарин (@artemiypanarin)

Панарын пераехаў у ЗША ў 2015 годзе. Першым клубам Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) для расіяніна стаў «Чыкага Блэкхокс». З 2017-га Панарын абараняе колеры «Каламбуса».