Парламент Брытаніі адкінуў усе восем варыянтаў «брэксіту»
28.03.2019 / 07:27
parlament.tv
Парламент Брытаніі ў сераду яшчэ раз паказаў, што знаходзіцца ў тупіку ў дачыненні да формаў выхаду краіны з Еўрасаюза: дэпутаты адкінулі ўсе восем вынесеных на абмеркаванне варыянтаў дзеянняў у дачыненні да «брэксіту».
Варыянты, прапанаваныя самімі дэпутатамі, ўключалі ўвесь спектр магчымых дзеянняў - ад рашучага і хуткага разрыву з ЕС да адмены «брэксіту» — і ніводны з іх не набраў нават адноснай большасці. Гэта значыць, супраць кожнага з варыянтаў прагаласавала больш дэпутатаў, чым за яго.
Больш за ўсё галасоў сабралі прапановы аб тым, каб вынесці любое пагадненне з ЕС на рэферэндум (268 галасоў), аб мытным саюзе з ЕС (264 галасы) і прапанова апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі аб мытным саюзе і цесным супрацоўніцтве з ЕС на іншых кірунках (237 галасоў).
Палата плануе працягнуць пошукі прымальнага для большасці варыянту «брэксіту» ў панядзелак, піша Бі-бі-сі