Еўрапарламент забараніў з 2021 года продаж аднаразовага пластыкавага посуду
28.03.2019 / 07:38
medoboz.com
Еўрапарламент ухваліў папраўкі ў заканадаўства ЕС, якія забараняюць вытворчасць і продаж на яго тэрыторыі аднаразовых вырабаў з пластыку з 2021 года.
Пад забарону трапяць пластыкавыя сталовыя прыборы, вушныя палачкі, трубачкі для кактэйляў.
Новы закон таксама змяшчае патрабаванні да краін ЕС абмежаваць выкарыстанне тых пластыкавых вырабаў, у якіх пакуль няма альтэрнатывы. Адпаведныя меры дзяржавы павінны распрацаваць самастойна.