Нас косяць, а мы ўсё мацнеем: у Гістарычным музеі адкрылася выстава да 100-годдзя БССР
27 сакавіка ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава «Беларуская Рэспубліка» да 100-годдзя абвяшчэння БССР — «пра людзей, у грудзях якіх білася беларускае сэрца». Так бачыць БССР куратар выставы, 27-гадовы Алесь Зімніцкі.
28.03.2019 / 12:58
Выставу рыхтавала моладзь, і, напэўна, таму яна атрымалася такая свежая, яркая, графічная. Ідэальная, каб прывесці на яе старшакласнікаў.
Малады дырэктар Павел Сапоцька і яго маладая каманда. Злева з мікрафонам — Алесь Зімніцкі. Побач афарміцелька выставы Кацярына Арлюк....