Хуан Гуайдо прызначыў дзень, калі пачнецца аперацыя па адхіленні Мадуры ад улады

28.03.2019 / 10:30

Фота з твітары Хуана Гуайдо

Спікер парламента Венесуэлы Хуан Гуайдо паведаміў у твітары, што 6 красавіка пачнецца «Аперацыя Свабода», накіраваная на звяржэнне прэзідэнта краіны Нікаласа Мадуры.

У гэты дзень па ўсёй краіне пачнуцца «тактычныя акцыі», паведаміў Гуайдо. «У гэты дзень мы павінны быць гатовыя і арганізаваны, а камітэты дапамогі і свабоды ўжо сфармаваныя», - сказаў ён. У іншым твітаў ён адзначыў, што яго прыхільнікі гатовыя дамагчыся «спынення ўзурпацыі» ўлады ў Венесуэле.

«Аперацыя Свабода», як паведамляе El Comercio, накіравана на тое, каб прымусіць Нікаласа Мадуру сысці з пасады прэзідэнта. Выданне адзначыла, што Гуайдо заклікаў грамадзян пратэставаць супраць адключэння электрычнасці ў краіне, якое, паводле афіцыйнай версіі, адбылося з-за тэрарыстычнай атакі.