Участак вуліцы Жукоўскага закрываецца на паўтара месяца

28.03.2019 / 10:41

З 6 красавіка прыкладна па 19 мая закрываецца частка вуліцы Жукоўскага ад вул. Магілёўскай да вул. Варанянскага. Гэта звязана з будаўніцтвам трэцяй лініі метрапалітэна, паведамляюць Мінск-навіны.

У названы перыяд пасажырскі транспарт будзе хадзіць па змененых трасах. У прыватнасці,

— аўтобусы маршрутаў №24, 1146-ТК, 1346-ТК на ўчастку ад вул. Мяснікова да прыпычнага пункта «Варанянскага» будуць курсіраваць па вул. Маскоўскай, Чкалава, Варанянскага ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прамежкавых прыпынкаў на змененым участку;

— аўтобусы маршруту № 65 на ўчастку ад вул. Талстога да вул. Аэрадромнай паедуць па вул. Магілёўскай, Валадзько ў абодвух напрамках з усімі прамежкавымі прыпынкавымі пунктамі на змененым участку (у тым ліку «Варанянскага» у кірунку «Гарадскі Вал» на вул. Валадзько на прыпыначнай пляцоўцы за скрыжаваннем з вул. Варанянскага);

— аўтобусы маршрутаў № 4Д, 1024-ТК ад п. п. «Варанянскага» будуць хадзіць па вул. Варанянскага, Чкалава, Маскоўскай, Талстога і далей па маршрутах з усімі прамежкавымі прыпынкамі на змененым участку.