Выбары ва Украіне: Парашэнка павялічвае адрыў ад Цімашэнка

28.03.2019 / 10:53

У другой палове сакавіка павялічыўся адрыў Пятра Парашэнкі ад яго апаненткі Юліі Цімашэнка, яны займаюць другую і трэцюю пазіцыю ў рэйтынгу адпаведна, аднак іх апярэджвае Уладзімір Зяленскі.

Пра гэта сведчаць дадзеныя апошняга сацыялагічнага апытання, праведзенага Цэнтрам Разумкова ў перыяд з 21 па 26 сакавіка.

Сярод рэспандэнтаў, якія ўжо вызначыліся, за каго галасаваць, 24,8% гатовыя падтрымаць Зяленскага. За Парашэнку — 22,1% апытаных і за Цімашэнка — 14,8% рэспандэнтаў, якія ўжо вызначыліся з выбарам.

За Юрыя Бойку маюць намер прагаласаваць 10,0% тых, хто прыйдзе на выбары і вызначыўся, за Анатоля Грыцэнку — 8,2%, за Алега Ляшко — 6,0%, за Аляксандра Вікула — 4,6%, за Ігара Смяшко — 3,7%, за Руслана Кашулінскага — 1,5%, за Аляксандра Шаўчэнку — 1,5%. Кожны з астатніх кандыдатаў набірае менш за 1% галасоў выбаршчыкаў.