Бруней уводзіць смяротнае пакаранне для геяў: будуць пабіваць камянямі

28.03.2019 / 11:00

Бруней увядзе смяротнае пакаранне ў выглядзе пабівання камянямі за аднаполы сэкс, шлюбную здраду і згвалтаванне. За крадзеж прадугледжана ампутацыя канечнасцяў.

Паводле звестак праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя», новыя віды пакарання будуць распаўсюджвацца і на дзяцей.

Праваабаронцы заклікаюць улады Брунея перагледзець сваё рашэнне і адмовіцца ад жорсткіх пакаранняў.

Заставачнае фота pxhere.com