24-гадовы хлопец даставаў з кішэні банкаўскія карткі калег і фатаграфаваў. СК патлумачыў, што было потым

28.03.2019 / 11:15

СК распавёў пра крымінальную справу ў дачыненні да 24-гадовага хлопца.

Малады чалавек працаваў на адным з прадпрыемстваў Магілёва. З кастрычніка па снежань у гардэробе адшукваў у кішэнях адзення калегаў іх банкаўскія карты. Перапісваў або фатаграфаваў рэквізіты, затым вяртаў карты назад.

Затым, уводзячы гэтыя рэквізіты, аплачваў тавары і паслугі ў інтэрнэт-крамах, а таксама пераводзіў грошы на рахунак букмекерскай канторы.

Такім чынам ён спрабаваў скрасці 1 400 рублёў, аднак шэраг транзакцый быў адхілены банкам. Усяго хлопец здзейсніў 28 фактаў крадзяжоў грошай — на 800 рублёў.