Пуцін па-кыргызску вітаў гвардзейцаў у Бішкеку ВІДЭА

28.03.2019 / 11:29

У Бішкеку ў дзяржаўнай рэзідэнцыі «Ала-Арча» сёння прайшла афіцыйная цырымонія сустрэчы прэзідэнтаў Кыргызстана — Сааранбая Жээнбекава і Расіі — Уладзіміра Пуціна.

Пуціна, які прыбыў на аўтамабілі, сустрэў Жээнбекаў. Прагучалі гімны дзвюх краін. Пасля праслухоўвання гімна начальнік роты Ганаровай варты аддаў рапарт кіраўнікам дзяржаў. Пасля прэзідэнты прайшлі па пляцоўцы, дзе іх вітала ганаровая варта. Пуцін павітаў гвардзейцаў на кыргызскай: «Салам, Аскер», - сказаў прэзідэнт Расіі.