Лукашэнка пра Шклоў: Кажуць, я не з той нагі ўстаў
28.03.2019 / 12:21
president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў свае жорсткія заявы падчас нядаўняй рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць і кадравыя рашэнні, якія рушылі пасля, піша БелТА.
«Я паглядзеў па слядах гэтых разборак у Магілёве. Некаторыя там пачалі ссоўваць акцэнты. Ледзь Лукашэнка не з той нагі ўстаў, прыйшоў, разборкі зладзіў, разагнаў усіх, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Магілёўшчына пляцецца ў хвасце развіцця ўсёй краіны. Ніякага руху наперад, і губернатар быў у апошні раз у мінулым годзе папярэджаны, што па выніках года мы паглядзім на іх працу, і ў тым ліку на кіраўнікоў рэспубліканскага звяна».
«Я хачу, каб людзі разумелі, што пытанне не столькі ў тым, што там каровы брудныя. Гэта проста людзі не ведаюць, што тыя каровы абышліся краіне на вагу золата. Мы іх збіралі па ўсёй краіне, каб укамплектаваць малочнатаварныя комплексы. І гэтыя каровы не павінны каля 5 тысяч кг малака даваць у год (гэта таксама нядрэнны надой, але не для гэтых кароў)», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама скептычна паставіўся да некаторых разваг, што такое ўтрыманне жывёл, якое ён убачыў на ферме ў Магілёўскай вобласці, у парадку рэчаў. «Тэхналогія ўтрымання агідная. Бачыце, карове не загадаеш, дзе ёй легчы — у жыжу ці ў сухое месца, дзе свежая салома. Гэта хай распавядуць тым, хто не бачыў кароў ніколі», — сказаў ён.