Лукашэнка зняў з пасады кіраўніка мінскай міліцыі
28.03.2019 / 12:36
Сяргей Дарошка
Начальнікам Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў прызначаны Сяргей Дарошка, які да цяперашняга часу ўзначальваў галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама, піша БелТА.
Замест яго на гэтую пасаду прызначаны Іван Кубракоў, які раней быў начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Адпаведна, на пасаду кіраўніка УУС Віцебскага аблвыканкама прызначаны Міхаіл Грыб. Ён быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі.