Беларусь і ЗША могуць прызначыць паслоў праз год-два

28.03.2019 / 12:57

Пра гэта заявіў сёння журналістам намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, піша БелТА.

«Заўсёды ёсць практычныя пытанні, якія павінны вырашаць абодва бакі, магчыма, амерыканскі нават у большай ступені, чым мы, бо ў іх дастаткова працяглы бюракратычны працэс. Але мы на шляху да гэтага. Я перспектывы вырашэння гэтага пытання ацэньваю дзесьці ў год-два», — сказаў Алег Краўчанка.

Ён растлумачыў, што гэты тэрмін залежыць не ад таго, што краіны не дамовіліся па нейкіх пытаннях, а ад тэхнічных працэдур, правядзенне якіх можа заняць працяглы час.