Даляр даражэе пятыя таргі запар

28.03.2019 / 13:05

Фота Ірыны Арахоўскай

Праўда, сёння амерыканская валюта вырасла нязначна: на 0,0019 (+0,09%) да 2,1288 беларускага.

21 сакавіка быў зафіксаваны найменшы курс даляра ў гэтым годзе: 2,0963.

Еўра сёння патаннеў на 0,0014 да 2,3937

Расійскі рубель знізіўся на 0,0091 да 3,2815 за 100 адзінак.